У Пружанах сярод белага дня абрабавалi аддзяленне банка

Источник материала:  
05.03.2011 16:51 — ЧП

У Пружанах сярод белага дня абрабавалi аддзяленне банка


У пятніцу чацвёртага сакавіка надзвычайнае здарэнне адбылося ў Пружанах: сярод белага дня было абрабаванна аддзяленне банка.

Невядомы злачынца, а можа і група, сваёй ахвярай выбраў аддзяленне ААТ "ААБ "Беларусбанк" на вул.Набярэжная. Пад пагрозай прымянення сілы да работніка аддзялення малады чалавек забраў з касы ўсе наяўныя грошы і знік у невядомым накірунку. У пошуку дзёрзкага зламысніка задзейнічаны ўсе праваахоўныя органы. Устанаўліваецца і сума ўрону. Акрамя таго, міліцыя звяртаецца і да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй па гэтым выпадку, з просьбай паведаміць па тэл.102 або 8-029-330-02-51. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантавана. 
←17 лет получил грибник из Жодино за убийство девушки, собиравшей ягоды в лесу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика