Адпачынак з эвакуацыяй

Источник материала:  
25.01.2011 — ЧП

Надоўга запомняць адпачывальнікі санаторыя "Чонкі" пад Гомелем хвіліны, калі іх паднялі сярод ночы па сапраўднай трывозе. 107 чалавек былі тэрмінова эвакуіяваны з другога корпуса аздараўленчай установы пасля таго, як спрацавала пажарная сігналізацыя. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, высветлілі, што ў пакоі № 315, які выкарыстоўваўся будаўнікамі, што вядуць тут рамонт, пад радзявальню, тлеў матрац. Саміх будаўнікоў на той момант у санаторыі не было. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, прычына загарання пасцельных прыналежнасцяў — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

61-гадовы кішэннік

У Мінску ў тралейбусе на вуліцы Няміга быў затрыманы сталічны пенсіянер, які ў жанчыны выцягнуў кашалёк.

Мужчыну ўзялі, паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, на месцы ўчынення злачынства: пенсіянер, які жыве на вуліцы Пляханава, з сумкі 65-гадовай жанчыны выкраў кашалёк з 430-цю тысячамі рублёў і 1 доларам ЗША. Як выявілася, затрыманы не ўпершыню пераступае закон: раней ён ужо быў судзімы за крадзяжы.

Ігар ГРЫШЫН. Не пільнавала ўнучка дзедавы ўзнагароды...

А калі з кватэры 31-гадовай непрацуючай брастаўчанкі ўкралі ордэн Славы, медалі "За адвагу" і іншыя, што заслужыў дзед на франтах, пабегла ў міліцыю. Узнагароды нябожчыка-дзеда знайшлі, злодзея таксама. Ім аказаўся равеснік гаспадыні, непрацуючы жыхар вёскі Старое Сяло Жабінкаўскага раёна.

На кулю браканьера

нарвалася еўрапейская казуля ля вёскі Крывічы Пінскага раёна. Браканьераў, двух 50-гадовых жыхароў Пінска, затрымалі. Урон, нанесены прыродзе, ацэнены ў 2 100 000 рублёў. Далейшую меру адказнасці вызначыць суд.

Яна СВЕТАВА.

←Подъем по тревоге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика