У Віцебску хуліганы збілі студэнтаў з Пакістана і Шры-Ланкі

Источник материала:  
15.01.2011 10:46 — ЧП

У Віцебску хуліганы збілі студэнтаў з Пакістана і Шры-Ланкі


У Віцебску асуджаныя два хуліганы, якія на вуліцах білі іншаземных грамадзян.

Як расказаў "Звяздзе" Віталь Сузанскі, старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў і аналізе судовай практыкі, адзін з асуджаных — грамадзянін Расіі. Яму 19 гадоў, халасцяк, жыў у Віцебску. Другому 25 гадоў. Ён грамадзянін нашай краіны, жанаты, ёсць няпоўнагадовае дзіця. Абодва беспрацоўныя. Крыўдзілі іншаземных студэнтаў-медыкаў — грамадзян Пакістана і Шры-Ланкі.

Папаліся міліцыі, калі ўдвох пабілі двух іншаземцаў на праспекце Фрунзэ. Жанчына, якая стала выпадковай сведкай бойкі, выклікала міліцыю.

Прыгаворам суда расіянін быў асуджаны на год пазбаўлення волі. А нашага земляка арыштавалі на чатыры месяцы.
←В Бразилии жертвами наводнений и оползней стали уже более 540 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика