Нідэрландзец, які забіў сваю жонку-беларуску, вызвалены да суда
Разам з тым 12 студзеня ў Бельгіі пачаўся судовы працэс, па якім Брокель з пяццю саўдзельнікамі праходзіць як падазроны ў нелегальным правозе ў краіну трох кілаграмаў какаіну. Гэты суд працягнецца 30 сакавіка.
Брокель сваю віну адмаўляе. Упершыню ён быў затрыманы па падазрэнні ў забойстве жонкі ў лютым 2008 года. У маі 2008 года быў вызвалены па рашэнні брэдскай пракуратуры, аднак праваахоўныя органы Бельгіі і Нідэрландаў прадоўжылі расследаванне.
Беларуска Кацярына Хоняк і Роберт Ян Брокель былі знаёмыя з 2001 года. Нідэрландская прэса піша, што Хоняк прыехала ў бельгійскі Антверпен працаваць у адным з публічных дамоў, а Брокель быў яе кліентам.
У ліпені 2007 года беларускія сваякі звярнуліся з заявай аб знікненні жанчыны ў Маскоўскае РУУС Мінска. Яе астанкі былі знойдзеныя паліцыяй 18 лютага 2008 года ў доме ў галандскім горадзе
БелаПАН