У Мядзельскім раёне на паляваннi падстрэлены грамадзянiн Расii
11.01.2011 16:50
—
ЧП
У Мядзельскім раёне на паляваннi падстрэлены грамадзянiн Расii
Сёння, 11 студзеня, у Мядзельскім раёне куля трапіла паляўнічаму ў твар.
Пракурор раёна Анатоль Івашкевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: на месца здарэння адразу выехала аператыўная група міліцыі і следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Мядзельскім раёне Іван Малафей. Па словах Анатоля Івашкевіча, вядома, што паляўнічыя – грамадзяне Расіі, якія палявалі ў Нарачанскім нацыянальным парку па пуцёўцы.