Трагедыя па дарозе ў пушчу

Источник материала:  
16.12.2010 — ЧП

ДТЗ каля вёскі Дзмітравічы Камянецкага раёна прывяло да гібелі двух 30-гадовых брастаўчан.

Аўтобус "Неаплан", які вёз дзяцей з Мінска на экскурсію ў пушчу, лоб у лоб сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем "Фальксваген-Гольф". Вадзіцель і пасажыр легкавіка загінулі на месцы. Машына была так знявечана, расказала кіраўнік прэс-службы Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук, што адразу нельга было нават высветліць яе марку. "Неаплан" практычна не пацярпеў. Дзяцей з іх настаўнікамі перасадзілі ў іншы транспарт, і яны працягнулі паездку да Дзеда Мароза. Чаму вадзіцель легкавой машыны не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу, належыць адказаць следству. Траса на гэтым участку дарогі роўная, яна была свабодная ад снегу.

За тэлефонны тэрарызм — да адказу

Як высвятляецца пазней, на безадказныя ўчынкі, якімі з'яўляецца тэлефонны тэрарызм, людзей штурхаюць розныя прычыны. Да аднаго дзяўчына не прыйшла на спатканне, другі да экзамена не падрыхтаваўся. Вось і ў Брэсце чарговы "мінёр" паралізаваў работу дыскабара "Арлекіна" на пэўны час. Удзельнікаў дыскатэкі давялося эвакуяваць, 22-гадовага аўтара званка ў міліцыю хутка вылічылі. Яму пагражае нават турэмнае зняволенне.

А нядаўна адбыўся суд у Жабінцы над шматдзетнай маці, якая паведаміла пра "міну" ў будынку аддзялення Белінвестбанка. Наша газета расказвала пра той выпадак. На судзе высветлілася, што жанчына пайшла на гэта ад страху перад мужам. Справа ў тым, што яна раней зняла грошы з сямейнага рахунка і патраціла іх на рамонт дома без ведама гаспадара. Калі ж галава сям'і папрасіў яе паехаць у райцэнтр і зняць грошы, яна спалохалася кулакоў мужа. Да такога спосабу "выхавання", паводле слоў жонкі, ён мае схільнасць. Але пасля таго, як 40-гадовай жанчыне абмежавалі волю на два гады і прысудзілі кампенсаваць урон, нанесены яе званком, няма ніякай надзеі, што муж пахваліць.

Яна СВЕТАВА.

Забітую знайшлі пад снегам

Яшчэ 29 лістапада 55-гадовая жыхарка в. Малая Калпеніца (вёска пад Баранавічамі) не вярнулася дамоў з працы.

Муж на наступны дзень заявіў у міліцыю, і жанчыну шукалі супрацоўнікі раённай і гарадской міліцыі, вайскоўцы і жыхары вёсак. Праз два тыдні прапаўшую знайшлі мёртвай пад снегам у полі, непадалёку ад дарогі. На забітай (як пазней устанавіла экспертыза) не было верхняй вопраткі і абутку. Падазрэнне ўпала на 33-гадовага мужчыну, які ўжо быў судзімы. Яго затрымалі. Вядзецца следства.

Сымон Свістуновіч.

Каровы пабачылі "чырвонага пеўня"

185 галоў давялося ноччу тэрмінова эвакуяваць выратавальнікам з малочнатаварнай фермы ў вёсцы Карчавая Хойніцкага раёна. Часткова знішчаны перакрыцці, дах пабудоў і пашкоджаны памяшканні ўнутры. Прычына пажару — парушэнне правілаў мантажу і ўсталявання пячнога ацяплення.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Мэр Москвы пообещал жестко подавлять насилие и беспорядки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика