Пад Шкловам сутыкнуліся легкавушка і аўтобус
14.12.2010 10:29
—
ЧП
12 снежня ўвечары паблізу горада Шклова адбылася аўтааварыя, у якой два чалавекі загінулі, а трэці атрымаў цяжкія траўмы.
Паводле інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, аўтамабіль "Хундай Лантра" выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам "Мерседэс-Бэнц". У выніку іншамарка пераўтварылася ў кучу пакарабачанага металу. 24-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля і 27-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Яшчэ аднаго 27-гадовага пасажыра вымалі з аўтамабіля выратавальнікі МНС. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і пераломы і ў стане траўматычнага шоку шпіталізаваны. Цяпер ён у рэанімацыі і ўсё яшчэ беспрытомны. Кіроўцы і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.
Падзяліцца навіной:
Ілона Іванова, Звязда
Ілона Іванова, Звязда