Незадаволены пакупнік ледзь не задушыў касіра
14.12.2010 10:43
—
ЧП
Справа па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) распачата ў Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 44-гадовага мінчаніна. дзяўчына-прадавец тым часам пералічвала грошы, таму парэкамендавала звярнуцца да іншага тэрмінала.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю ГУУС Мінгарвыканкама, пасля добрага застолля мужчына адправіўся ў адзін з магазінаў па вуліцы Красіна. Набраўшы ў карзіну прадуктаў, ён падышоў да касы,
аднакГэтыя словы раззлавалі нецвярозага пакупніка. Ён стаў патрабаваць, каб яго абслужылі менавіта ў гэтай касе, пасля чаго накінуўся на прадаўца і стаў душыць яе. Дзяўчына пачала крычаць, а яе калегі выклікалі міліцыю. Пасля прыезду міліцыянераў хуліган накінуўся і на іх.
Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 КК — шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН