Узброіўся малатком і...

Источник материала:  
10.12.2010 — ЧП

Позна вечарам на вул. Чыгуначнай у г. Мікашэвічы на правадніцу станцыі Гомель напаў невядомы і двойчы ўдарыў яе малатком па галаве і руках. Пры гэтым ён паспрабаваў вырваць у жанчыны сумачку.

Нарадам міліцыі быў затрыманы 58-гадовы беспрацоўны з в. Семенча Жыткавіцкага раёна, які здзейсніў той напад. Рабаўнік знаходзіцца ў ізалятары.

Сымон Свістуновіч.

Адказнасці не пазбегне

Паводле інфармацыі з Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, у ноч з 3 на 4 лістапада на аўтадарозе Іўе—Воранава велікагрузным аўтамабілем "Вольва" быў смяротна траўмаваны веласіпедыст.

Вадзіцель фуры той жа ноччу выехаў за межы Беларусі. Аднак 8 лістапада яго затрымалі пры ўездзе ў нашу краіну ў пункце пропуску "Казловічы" Брэсцкай вобласці. Вадзіцель сваёй віны не адмаўляў і будзе пакараны згодна з беларускім заканадаўствам.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Бацька страляе, а сын возіць

Паблізу вёскі Малышы Лідскага раёна дзяржінспектары разам з супрацоўнікамі падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Гродзенскага аблвыканкама спынілі аўтамабіль пад кіраваннем зваршчыка ААТ "Лідсельмаш". А ў машыне — зараджаная паляўнічая зброя.

Было ўстаноўлена, што бацька затрыманага, вадзіцель Лідскага дэпо, незаконна здабыў дзвюх казуль. Пры аглядзе яго домаўладання былі знойдзены тры паляўнічыя стрэльбы (у тым ліку дзве незарэгістраваныя) і мяса дзвюх казуль. Шкода ацэненая ў 4,2 мільёна рублёў. Магчымае распачынанне крымінальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Дзяўчынку вёз кіроўца?

18-гадовы жыхар Калінкавіч, не маючы пасведчання кіроўцы, бліжэй да ночы вырашыў пракаціцца на аўтамабілі.

На аўтадарозе "Калінкавічы—Брагін—Камарын" каля вёскі Юравічы "Форд Сіеру" павяло направа, і юнак здзейсніў наезд на жалезабетонную агароджу. 13-гадовая пасажырка атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, а няўдалы кіроўца знік з месца злачынства. Яго хутка знайшлі супрацоўнікі ДАІ каля вёскі Прудок, паведамляюць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Дома няма, хоць футра шыкоўнае, —

разважыла грамадзянка без вызначанага месца жыхарства ў Пружанах і ўкрала футра ў сваёй равесніцы, беспрацоўнай жыхаркі дома па вуліцы Шырмы. Але нядоўга грэлася ў футры за 5 млн рублёў 42-гадовая "лэдзі" бомж, бо была затрымана нарадам міліцыі.

Яна СВЕТАВА.

←Недосмотрели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика