П’яны скандаліст зламаў нагу ўчастковаму ў Рагачоўскім раёне
П’яны скандаліст аказаў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і зламаў нагу ўчастковаму інспектару Рагачоўскага РАУС. У дачыненні да
Паводле яго слоў, 17 лістапада жыхарка вёскі Забалоцце выклікала міліцыю ў сувязі са скандалам, які ўчыніў яе сужыцель. На выклік прыбылі два міліцыянеры. Грамадзяніна пасадзілі ў аўтамабіль, каб даставіць у РАУС. Ён пачаў аказваць актыўнае супраціўленне, таму міліцэйскі аўтамабіль спынілі, дэбашыра вывелі з яго і паспрабавалі надзець кайданкі.
Ён пачаў наносіць удары міліцыянерам рукамі і нагамі.Пасля ўдару нагой адзін з міліцыянераў паваліўся, на яго ўпаў хуліган, у выніку ўчастковы атрымаў траўму — пералом нагі. Дэбашыр
Паводле слоў следчага, у 2009 годзе ў раёне быў зафіксаваны падобны выпадак — тады п’яны скандаліст зламаў міліцыянеру руку, за што быў прыцягнуты судом да абмежавання волі.
Алена Германовіч, БелаПАН