Самавольнае... цэнаўтварэнне

Источник материала:  
04.12.2010 — ЧП

Загадчыца і прадаўшчыца адной з вясковых крамаў у Смаргонскім раёне самавольна ўстанавілі цэнавую надбаўку на віно, зарабіўшы такім чынам за два тыдні каля трохсот тысяч рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Цана на віно двух найменняў завышалася на некалькі соцень рублёў, пакуль не ўмяшаліся аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Смаргонскага райаддзела міліцыі. Свае дзеянні работніцы гандлю патлумачылі тым, што быццам райспажыўсаюз спаганяе з іх пэўныя сумы за своечасова нерэалізаваны тавар, на які скончыліся тэрміны прыдатнасці. І яны, завышаючы кошт спіртнога, мелі намер пакрыць уласныя выдаткі.

Заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкула 257 Крымінальнага кодэкса Беларусі, санкцыя якой прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Извинения не приняты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика