У Гродне мужчына абакраў забаўляльны апарат з мяккімі цацкамі

Источник материала:  
03.12.2010 15:17 — ЧП
Непрацуючы гродзенец забраў каля 50 мядзведзяў, зайцоў, вавёрак, сабак, вожыкаў ды іншых лясных «братоў».

Як піша «Гродненская правда», ахвярай злодзея стаў забаўляльны апарат, які ў народзе называюць «васьміногам». З аднаго такога «спрута» на Цэнтральным рынку Гродна і дастаў цацкі 26-гадовы выкрадальнік.

Позна ўвечары ён адключыў апарат ад электрасілкавання і вытрас з яго мяккія цацкі. У выніку ён здабыў амаль паўсотні «звяроў», кошт якіх вагаецца ад 2 000х да 13 000 рублёў.

Міліцыянты знайшлі аматара мяккіх цацак праз некалькі дзён пасля крадзяжу. Ім удалося вярнуць больш за палову цацак. Куды падзеліся астатнія, высветліць расследаванне.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Жах што робіцца ў альма-матар Лукашэнкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика