Аўтамабіль заехаў у гасцёўню дома
Жыхарка раённага цэнтра Краснаполля стала ўдзельніцай дарожна-транспартнага здарэння, не выходзячы з дому.
Як паведамілі ў Магілёўскай ДАІ, каля 21 гадзіны ўвечары на вуліцы Антонава 27-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Форд Мандэа" на скрыжаванні не справіўся з кіраваннем, не ўпісаўся ў паварот, з'ехаў з дарогі і ўдарыўся ў сцяну жылога дома. Удар быў моцны, а сцяна не надта трывалай, таму аўтамабіль даехаў аж да сярэдзіны гасцёўні.
У выніку аварыі пашкоджаны не толькі аўтамабіль, але агароджа дома, сцяна і мэбля. Людзі паспелі адскочыць, але на 47-гадовую жанчыну ўпала шафа, якую яна адчыняла ў момант аварыі. Пацярпелую забралі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай. Жанчына пайшла на папраўку і хутка выпішацца.
Ілона Іванова.
Фота Магілёўскага УДАІ.