"Фальксваген" трапіў пад "МАЗ" з прычэпам
18.11.2010
—
ЧП
60-гадовы кіроўца аўтамабіля "Фальксваген Бора", які рухаўся з боку Гомеля ў кірунку Кобрына ў Петрыкаўскім раёне, сярод белага дня не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху, па якой насупраць ехаў "МАЗ" з прычэпам, гружаны 20 тонамі шасціметровай драўніны. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага ўпраўлення ДАІ, у выніку сутыкнення вялізная машына перакулілася. Кіроўца і 56-гадовы пасажыр "Фальксвагена" загінулі на месцы здарэння.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Пракалоў відэльцамРабочы аднаго з прадпрыемстваў Пінска падчас п'янай сваркі з жонкай нанёс ёй удар у грудную клетку відэльцам. 28-гадовая жанчына трапіла ў бальніцу з пашкоджаннем унутраных органаў. 31-гадовы дэбашыр затрыманы.
Яна СВЕТАВА.