Жудаснае паляванне на

Источник материала:  
17.11.2010 09:37 — ЧП
Раніцай у мінулую суботу на вадасховішчы побач з вёскамі Новікі і Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна двое невядомых стралялі па лебедзях.

Пра гэта стала вядома па словах відавочца здарэння — жыхара горада Баранавічы, паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.

Крыху пазней работнікі Баранавіцкага РАУС адшукалі на месцы здарэння двух лебедзяў, адзін з якіх загінуў на месцы. Другую, параненую, птушку супрацоўнікі міліцыі перадалі ў ветлячэбніцу на абследаванне. Калі лебедзь выжыве, тады вырашана, што далечвацца ён будзе ў жывым кутку на мясцовай мэблевай фабрыцы "Дыпрыз".

Вядомы эксперт АПБ па экалагічным заканадаўстве Рыгор Фёдараў лічыць, што калі гэтыя браканьеры будуць знойдзены, то ім неабходна будзе як мінімум кампенсаваць урон, нанесены прыродзе Беларусі, які складае па 10 базавых велічынь за кожную птушку.

Асобна зладзеяў павінны аштрафаваць за адміністратыўнае правапарушэнне, упэўнены Руслан Шайкін. Фактаў у гэтай справе пакуль мала. Хутчэй за ўсё, гэта было не паляванне, а жудасная забава. Ёсць меркаванне, што невядомыя са стрэльбай былі не зусім цвярозымі і... не зусім адэкватнымі людзьмі.


Падзяліцца навіной: 
Сяргей Куркач, Звязда

←Рыбу скралі... міліцыянеры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика