Аварыя з удзелам беларусаў у Егіпце

Источник материала:  
16.11.2010 17:28 — ЧП
Двое грамадзян Беларусі пацярпелі ў выніку аварыі мікрааўтобуса ў Егіпце.

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, аварыя адбылася 15 лістапада на трасе Хургада — Сафага.

Мікрааўтобус перакуліўся на высокай хуткасці з-за трэснутай шыны.

«Двое грамадзян Беларусі атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні. У медыцынскай установе горада Сафага ім была аказана медыцынская дапамога. Шпіталізацыя не спатрэбілася», — сказаў Савіных.

Як паведамляюць украінскія СМІ, у мікрааўтобусе знаходзіліся 16 турыстаў — сямёра расіян, сямёра ўкраінцаў і два беларусы. Загінулі грамадзянка Расіі і грамадзянка Украіны.


Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

←Красноярскому адвокату перерезали горло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика