Пацярпелыя ў аварыі на
12.11.2010 16:09
—
ЧП
Лепшае стан здароўя двух пінчукоў, якія ляжаць у мінскай лякарні хуткай дапамогі. Пакуль пра выпіску гаворка не ідзе, але іх стан стабільны.
Заўважаюцца станоўчыя тэндэнцыі, распавёў намеснік галоўнага лекара мінскай лякарні Ігар Шыманскі.
У Брэсцкай абласной лякарні застаюцца яшчэ трое пацярпелых. Іх стан стабільны, цяжкі.Праўда, станоўчыя тэндэнцыі ёсць і там. Аднаго чалавека пасля выхадных збіраюцца перавесці ў агульнае аддзяленне, адзначыў намеснік галоўнага лекара Тадэвуш Гарасімчык.
«Стан без пагаршэнняў. Таго, які з палітраўмай, плануецца перавесці ў агульнае саматычнае аддзяленне з рэанімацыі. Усё стала на свае месцы. Трэніруем дыхаць самастойна».
Нагадаем, на сёння ў лякарнях Брэста і Мінска застаюцца пяцёра пацярпелых у аварыі на «Пінскдрэве».
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё