Настаўніцу забіла токам, прычына — падаўжальнік пральнай машыны
05.11.2010 14:20
—
ЧП
У вёсцы Турэц-Баяры (Маладзечанскі раён) вечарам 3 лістапада ад удару токам у сябе дома загінула 37-гадовая жанчына, настаўніца мясцовай школы. Прычынай трагедыі стаў падаўжальнік ад пральнай машыны.
Без маці засталіся чацвёра непаўналетніх дзяцей. Без жонкі — муж, таксама настаўнік
Памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Аляксандр Васюта расказаў: гэта быў няшчасны выпадак. Гаспадыня ў пральнай машыне мыла бялізну. Ванна была напоўненая вадой. Можна меркаваць, што жанчына даставала бялізну з машыны і паласкала яе ў ванне.
Рукі былі мокрыя, а ў падаўжальніку, хутчэй за ўсё аказаўся аголеным кантакт.
Гаспадыня адной рукой дакранулася да падаўжальніка, другой — да ванны і стала правадніком тока.Падзяліцца навіной:
Рэгіянальная газета
Рэгіянальная газета