Кішэннікі крадуць мільёнамі...

Источник материала:  
04.11.2010 — ЧП

У бестурботнага пасажыра грамадскага транспарту знікла 5  мільёнаў 800 тысяч рублёў.

Не пашчасціла мужчыну, які захапіў з сабой вялікую суму грошай на куплю аўтамабіля і ехаў у сталічны мікрараён "Серабранка". Пацярпеламу, які патрапіўся пад руку кішэнніку, куды больш прыйшлося б гараваць, калі б злачынца паспеў спустошыць усе яго схованкі ў верхнім адзенні: з сабой пакупнік прыхапіў 30 мільёнаў рублёў, якія расклаў па розных кішэнях. Злодзей жа забраўся толькі ў адну. Яшчэ адна мінчанка, якая ехала ў тралейбусе, страціла 4 мільёны рублёў.

Злодзей у канапе

У чужую кватэру ён пранік услед за гаспадыняй, якая забылася замкнуць дзверы.

Нахабнік завітаў у "госці" да 48-гадовай жанчыны, якую, праўда, не папярэдзіў пра свой візіт. Дзейнічаў жа ён вельмі аператыўна і паспеў праслізнуць у незамкнутае жыллё за мінчанкай у той час, калі яна на кухні выкладвала купленыя ў краме прадукты. Толькі тут шанцаванне зладзюжкі скончылася, бо ён даў маху — гаспадыня пачула нейкі шум. Перапалоханая жанчына адразу ж выклікала міліцыю, супрацоўнікі якой аператыўна з'явіліся на месца здарэння. Адшукалі нязванага візіцёра ў канапе. Менавіта там спадзяваўся схавацца 25-гадовы злачынца.

Ігар ГРЫШЫН.

←Челюсть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика