Пад Маладзечнам пад коламі аўто, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, загінулі два чалавекі
02.11.2010 13:32
—
ЧП
Два чалавекі загінулі 1 лістапада ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці ў выніку наезду аўтамабіля «БМВ», за рулём якога знаходзіўся грамадзянін Польшчы. Ахвяры ДТЗ — жыхары Барысаўскага раёна 49 і 27 гадоў.
Як паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі, за мінулыя суткі на дарогах краіны адбылося 14 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх восем чалавек загінулі і 12 — атрымалі раненні. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 136 вадзіцеляў.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН