"Набілі" рыбы на 26 мільёнаў

Источник материала:  
02.11.2010 — ЧП

Ляхавіцкі РАУС разглядае пытанне пра завядзенне крымінальнай справы за незаконную здабычу рыбы (гэта нанесла прыродзе шкоду ў асабліва буйным памеры — на больш чым 26 мільёнаў рублёў, або 764 базавыя велічыні). А адбылося наступнае.

Работнікі Ганцавіцкай міжрайінспекцыі паблізу вадаёма "Тухавіцкія разлівы" ў Ляхавіцкім раёне пры праверцы аўтамабіля "ЗІЛ-157" знайшлі і канфіскавалі электралавільнае прыстасаванне і 199 асобін розных відаў рыбы агульнай вагай 120 кілаграмаў. У машыне знаходзіліся тры мясцовыя жыхары: пенсіянер, навучэнец сярэдняй школы і беспрацоўны грамадзянін. Падчас разбору вадзіцель спрабаваў збегчы з месца на аўтамабілі, аднак у выніку праследавання быў спынены.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Аппетитная жертва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика