Дэзерцір дабег да Мурманска
Устаноўлена, перадае агенцтва, што ў студзені 2009 года Партызанскім раённым ваенным камісарыятам Мінска Аляксандр Трубнікаў быў прызваны на тэрміновую ваенную службу, якую праходзіў у адной з воінскіх часцей у Мінскім раёне.
У канцы мая 2010 года, знаходзячыся ў сутачным нарадзе па сталовай, малады чалавек самавольна пакінуў тэрыторыю часці і ўцёк.Па гэтым факце праваахоўнымі органамі Беларусі была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 446 Крымінальнага кодэкса, ваеннаслужачы аб’яўлены ў вышук. Пасля яго затрымання ад намесніка генпракурора Беларусі на імя генпракурора Расіі паступіла хадайніцтва аб выдачы Трубнікава для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за дэзерцірства.
Паводле хадайніцтва пракурора Першамайскай акругі судом у дачыненні да Трубнікава абрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту для забеспячэння магчымасці яго выдачы беларускім праваахоўным органам. Пасля арышту Трубнікаў утрымліваецца ў следчым ізалятары Мурманска і чакае прыняцця рашэння аб выдачы.
Пракуратурай вобласці ў генпракуратуру РФ накіраваны матэрыялы экстрадыцыйнай праверкі з заключэннем аб магчымасці выдачы маладога чалавека Беларусі. Як вынікае з міжнародных дагавораў і расійскага заканадаўства, перашкод гэтаму няма.
За самавольнае пакіданне часці або месца службы з мэтай ухілення ад воінскай службы Крымінальным кодэксам Беларусі прадугледжана пакаранне
ў выглядзе пазбаўлення волі ад двух да сямі гадоў.БелаПАН