У Мінску студэнт скраў скрыню ружаў
01.11.2010 10:48
—
ЧП
Крымінальная справа на падставе абвінавачання сталічнага студэнта ў рабаванні (ч. 1 арт. 206 КК) расследавана ў Цэнтральным РУУС Мінска і перададзена для разгляду ў раённы суд.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, злачынства было ўчынена ў ноч на 29 кастрычніка. Прагульваючыся пасля добрага застолля каля ўваходу ў гандлёвы дом «На Нямізе», малады чалавек звярнуў увагу на кветкавы латок і скрыню, у якой захоўваліся кветкі. Навясны замок аказаўся не вельмі моцным, і хлопцу дастаткова было з сілай рвануць за ручку дзверцы.
Схапіўшы ахапку ружаў, ён паспяшаўся знікнуць з месца злачынства, але быў заўважаны ахоўнікам гандлёвага дома.Спроба ўцячы аказалася беспаспяховай, і хутка рабаўніка затрымалі.
Абвінавачванаму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, а матэрыяльны ўрон, нанесены ўладальніку латка, ацэньваецца ў 80.500 рублёў.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН