Пажылая жанчына загінула ў Мінску пад коламі аўтамабіля
26.10.2010 11:42
—
ЧП
25 кастрычніка на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы вадзіцель аўтамабіля "Фальксваген Пасат" збіў 80-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам.
Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінска, жанчына са шматлікімі траўмамі была дастаўлена ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе памерла праз дзве гадзіны пасля ДТЗ.
Усяго за мінулыя суткі ў Мінску было зарэгістравана 107 дарожна-транспартных здарэнняў, два ДТЗ з пацярпелымі, у якіх адзін чалавек атрымаў траўмы, адзін — загінуў.
У сталіцы было затрымана 23 кіроўцы ў стане алкагольнага ап"янення. 12 не мелі права кіравання транспартным сродкам.
За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнута да адказнасці 59 кіроўцаў. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 185 пешаходаў-парушальнікаў і 132 кіроўцы — за парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў.
Падзяліцца навіной:
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН