Міліцыянты затрымалі двух мінчукоў, якія скінулі ў Свіслач пяць лавак

Источник материала:  
25.10.2010 12:02 — ЧП

22-гадовы і 24-гадовы мінчукі, як паведамляюць "Мінск-Навіны", пасля застолля шпацыравалі ўздоўж ракі Свіслач у раёне вуліцы Пуліхава. Лаўкі, якія стаялі на дарозе, яны адцягнулі да берага і скінулі ў ваду. На дно ракі пайшлі пяць лавачак.

Але на гэтым прыгоды вандалаў не скончыліся. Іх увагу прыцягнуў раварыст, які неасцярожна зачапіў аднаго з вясёлай кампаніі. Хуліганы паспрабавалі перагарадзіць яму зваротны шлях яшчэ адной лаўкай, але тут іх спынілі міліцыянты.

На маладых людзей пачалі крымінальную справу за хуліганства. Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Да таго ж ім належыць кампенсаваць кошт пяці патопленых лавак – па 500 тыс. рублёў за кожную.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Спачатку забіў суседа, труп схаваў, а потым выкінуў на сметнік

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика