Тры бэйбусы грамілі прыпынкі. Крымінальная справа

Источник материала:  
20.10.2010 20:59 — ЧП

Справа на падставе ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) распачата ў дачыненні да трох маладых людзей, якія разграмілі днямі некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту ў Мінску.

Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС Мінска, першы прыпынак маладыя людзі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап"янення, прывялі ў непрыдатны стан насупраць Белдзяржцырка на праспекце Незалежнасці, другі — насупраць 2-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама было разбіта шкло некалькіх будынкаў на вуліцы Багдановіча.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 КК — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Матэрыяльны ўрон, нанесены камунальнікам, склаў 500 тысяч рублёў.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←В Минской области убийства совершают друзья или родственники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика