У садок — за хабар

Источник материала:  
08.10.2010 — ЧП

У Брэсце затрыманая 25-гадовая гараджанка, якая падбухторвала 22-гадовую маці даць хабар загадчыцы дзіцячага садка па вуліцы МАДРа за станоўчае вырашэнне пытання з уладкаваннем у дзіцячы сад малога. Тая атрымала ад указанай жанчыны 50 долараў. Далей з усімі фігурантамі справы будзе разбірацца следства.

Міны і гранаты трымаў у кватэры У Брэсце затрыманы 50-гадовы беспрацоўны гараджанін, які доўгі час займаўся несанкцыянаванымі раскопкамі ў месцах баёў мінулай вайны. Зброю і боепрыпасы, якія знаходзіў, захоўваў у сваёй кватэры і падвале жылога дома. Пры затрыманні ўладальніка "арсенала" супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ў жылым памяшканні і падвале знайшлі стралковую зброю, супрацьпяхотныя міны, некалькі гранат. Боепрыпасы адразу былі абясшкоджаныя сапёрна-піратэхнічнай групай.   Эпідэмія "мінёраў"

Не так даўно паведамлялася пра званкі ў міліцыю Брэстчыны наконт узрыўных устройстваў у будынку банка Жабінкі, а таксама Брэсцкай крэпасці. І вось зноў навіна. Паводле інфармацыі прэс-службы Брэсцкага абласнога УУС, у Столінскі райаддзел міліцыі патэлефанаваў незнаёмы і паведаміў, што ў бар "Славянскі" зайшлі двое мужчын і жанчына з падрыўным устройствам. Як і чакалася, праверка ніякіх небяспечных рэчываў не выявіла. Аўтар званка быў устаноўлены, ім аказаўся 24-гадовы нецвярозы жыхар пасёлка Рэчыца.

Яна СВЕТАВА.

←Любовь зла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика