П’яны хуліган прымусіў 50-гадовага мінчаніна пакалечыць самога сябе

Источник материала:  
05.10.2010 13:05 — ЧП

Папярэднім расследаваннем Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 27-гадовага сталяра ТАА "Дзелавы лес".

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, ноччу 4 кастрычніка малады чалавек, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап"янення, беспрычынна збіў 50-гадовага мінчаніна, які нідзе не працуе.

Затым, знаходзячыся разам з пацярпелым на пешаходным мосце над чыгуначнымі пуцямі, пагражаючы прымяніць сілу, прымусіў яго скочыць уніз.

Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам спінкі носа і закрытым пераломам унутранай шчыкалаткі левай галёнкі са змяшчэннем.

Хуліган змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Ядовитыми отходами с щелочью затопило три деревни в Венгрии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика