У

Источник материала:  
01.10.2010 11:47 — ЧП
Са стараверскай царквы ў вёсцы Туркаўская Слабада Бабруйскага раёна невядомыя выкралі 14 старадаўніх абразоў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, крадзеж учынены з 2 па 26 верасня. Знікненне абразоў выявілі вернікі, пасля чаго звярнуліся ў міліцыю.

Паводле слоў начальніка Бабруйскага РАУС Сяргея Ільіна, гэтая царква па сутнасці з"яўляецца малельным домам, у якім ніхто не жыве. "Гаварыць аб матэрыяльнай каштоўнасці абразоў складана, — адзначыў Ільін. —

Магчыма, найбольшая іх каштоўнасць у тым, што яны вельмі старыя і перадаваліся стараверамі з пакалення ў пакаленне".

Як адзначыў начальнік РАУС, у раёне нядаўна ўжо быў падобны крадзеж стараверскага абраза, таму ў міліцыі ёсць "пэўныя версіі".

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

←В море под Ялтой пропал турист из Белоруссии, купавшийся в шторм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика