Трагедыя юнака-гея ў Амерыцы
Тайлер Клеменці быў ціхім юнаком.
Дхарун і Молі жорстка прыкалоліся.
Двое яго аднакурснікаў ужо затрыманыя, ім прад’яўленыя абвінавачванні.
Раві і Клеменці жылі ў адным пакоі ва ўніверсітэцкім інтэрнаце.
Раві ўсталяваў ва ўсім пакоі схаваныя
Калі Клеменці папрасіў суседа пакінуць яму на вечар у распараджэнне пакой, той сышоў да сяброўкі — Молі Уэй — і яны вырашылі падгледзець праз інтэрнэт, што адбываецца ў пакоі. «Я бачыў яго з іншым мужчынам, ей!» — напісаў Раві ў сваім Twitterы адразу.
Праз пару дзён ён запрасіў праз свой блог сяброў на праглядПа інтэрнаце пайшлі чуткі й смешкі.
Даведаўшыся аб гэтым, Клеменці зрабіў сабе смерць.
«Пайду скакаць з моста Джорджа Вашынгтона, прабачце», — напісаў студэнт перад смерцю на сваёй старонцы ў Facebook.На слынным мосце ён пакінуў свой партманэ, правы кіроўцы, тэлефон і картку студэнта і саскочыў уніз. У сераду цела тапельца знайшлі каля моста, які злучае Манхэтэн і
Яны ў жаху. «Наш сын быў такім добрым, такім таленавітым хлопцам. Сям’я забітая горам, у нас няма словаў».
Клеменці вучыўся і паралельна граў ва ўніверсітэцкім аркестры.
Суд не стаў змяшчаць дваіх падзраваных студэнтаў за краты. Уэй адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а за Раві бацькі ўнеслі заклад $25 тыс.
СамагубстваАдны жахаюцца і нагадваюць, што праз такое сама цкаванне праходзяць усе геі. Іншыя не ўхваляюць кпіны сакурснікаў, але не бачаць у тым гамафобіі. «Такія жорсткія жарцікі часта робяцца ў інтэрнатах. Гэта ж студэнты. Прыкра, што тут гэта так трагічна скончылася».
NN.BY