У Брэсце перакрыты канал буйной пастаўкі кантрабанды

Источник материала:  
01.10.2010 08:27 — ЧП
У Брэсце супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці сумесна з аператыўным падраздзяленнем Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і супрацоўнікамі Брэсцкай мытні перакрыты канал пастаўкі ў рэгіён кантрабанднай бытавой тэхнікі.

Як паведаміў кіраўнік прэс-групы УКДБ Міхаіл Шаркоўскі, каля вёскі Страдзеч Брэсцкага раёна былі спынены два мікрааўтобусы, за рулём якіх знаходзіліся жыхары Брэста. У транспартных сродках знойдзена бытавая тэхніка, увезеная на тэрыторыю Беларусі з парушэннямі мытнага заканадаўства.

Паводле слоў Шаркоўскага, у ходзе правядзення праверкі сумесна з інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці на арандаваных адным з затрыманых брэстаўчан складах, а таксама ў гандлёвых пунктах, зарэгістраваных на яго імя, была знойдзена і канфіскавана буйная партыя імпартнай бытавой тэхнікі (тэлевізары, пральныя машыны, пыласосы, халадзільнікі) без дакументаў з пацвярджэннем легальнасці іх увозу на тэрыторыю краіны.

Папярэдні кошт кантрабанды складае 2,5 млрд. рублёў. «Устаноўлена, што тавар увозіўся ў нашу краіну з Польшчы з утойваннем ад мытнага кантролю, — дапоўніў Шаркоўскі. — Цяпер праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага перамяшчэння тавараў на тэрыторыю Беларусі, а таксама каналаў іх збыту».

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

←Поза жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика