Жорстка адпомсціў за
19 ліпеня труп мужчыны са звязанымі рукамі і нагамі быў вылаўлены ў рацэ Пціч каля вёскі Млынок Петрыкаўскага раёна. Забітым аказаўся
Як паведамілі ў следчым аддзеле па найважнейшых справах пракуратуры Гомельскай вобласці, у канцы жніўня былі затрыманы падазроныя ў забойстве — жыхары Калінкавіч і Мазыра 24, 23 і 19 гадоў.
Як было ўстаноўлена падчас следства, матывам забойства стала помста. Сем гадоў таму ў Калінкавічах быў забіты мужчына — падчас бойкі яго штурханулі, ён зваліўся на бардзюр, атрымаў траўму галавы і пасля памёр. Вінаватага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці, суд прыгаварыў да пазбаўлення волі. Пасля заканчэнні тэрміну зняволення абвінавачаны вярнуўся ў Калінкавічы. Даведаўшыся пра гэта, малодшы брат забітага вырашыў адпомсціць. Ён і два саўдзельнікі, жыхары Мазыра, збілі мужчыну, адвезлі ў Петрыкаўскі раён і ўтапілі ў Пцічы.
Сваю віну падазроныя прызналі і растлумачылі, чаму ўчынілі злачынства. Вядзецца следства.
Алена Германовіч, БелаПАН