Загадчыца садка крала
30.09.2010 12:21
—
ЧП
Пракуратура Першамайскага раёна Мінска распачала справу на падставе ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры) у дачыненні да 54-гадовай загадчыцы аднаго з ясляў-сада .
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, загадчыца падазраецца ў тым, што з 21 кастрычніка 2005 года па 21 сакавіка 2009 года па месцы працы, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, фіктыўна працаўладкавала на розныя пасады трох чалавек і ўчыніла крадзеж больш як 12,6 млн. рублёў, чым прычыніла ўрон бюджэту Мінгарвыканкама.
Крымінальная справа распачата на падставе матэрыялаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС. Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася.
Частка 3 арт. 210 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН