Грыбнік захоўваў снарад на агародзе

Источник материала:  
30.09.2010 — ЧП

Жыхар Гарадка заявіў начальніку лінейнага пункта транспартнай міліцыі на станцыі Гарадок, што ля ваеннага палігона ў лесе, яшчэ ў пачатку верасня, калі збіраў грыбы, знайшоў металічны прадмет, падобны на снарад. Небяспечную знаходку чамусьці захоўваў на прысядзібным участку. Сапёры "ачысцілі" агарод ад "пустазелля". А жыхар абласнога цэнтра па добрай волі здаў міліцыянерам патрон і ствол аўтамата часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія таксама знайшоў падчас збору грыбоў у тым жа Гарадоцкім раёне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В Индонезии произошли два мощных землетрясения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика