Разварот перад коламі
30.09.2010
—
ЧП
грузавога "Мерседэса" нечакана здзейсніў 20-гадовы кіроўца, які толькі-толькі купіў аўтамабіль "Аўдзі-100" 1986 года выпуску, а правы на кіраванне транспартным сродкам атрымаў чатыры месяцы таму.
Транспартнае здарэнне адбылося ля вёскі Бгудка ў Рэчыцкім раёне. Як паведамілі ў прэс-службе абласной ДАІ, у 8 гадзін раніцы на дарозе Гомель — Кобрын жыхар вёскі Ведрыч, які вёз у салоне сваю 42-гадовую суседку, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком. Абое загінулі на месцы аварыі.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.