Сегвей забіў бацьку

Источник материала:  
28.09.2010 12:08 — ЧП

Насмешка лёсу: уладальнік кампаніі па вытворчасьці сегвеяў ад сегвея і загінуў.

Сегвей — гэта «пешаход на колах»: стаў, узяўся за руль і паехаў. Няхутка — можна абагнаць бегам, але дужа футурыстычна. Забаўка захапіла ўсіх, але нідзе асабліва не прыжылася. Дорага. І дарогі яму не знайшлося — ні табе машына, ні табе ровар. Засталіся сегвею пуцявіны без машын і людзей.

Такой сцежкай і выправіўся нядзельным ранкам у сегвейную прагулку па сваіх уладаннях 62-гадовы Джымі Хеселдэн. Неўзабаве яго знайшлі пад 9-метровай стромай нежывога. Сегвей ляжаў побач.

У 2009-м годзе сегвей трапіў у дзясятку самых няўдалых інавацыйных прадуктаў, што выйшлі на рынак за апошнія 10 гадоў.

На сегвеі па Вільні

Падзяліцца навіной: 
cz

←Сразу две аварии произошли в Брестской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика