Ноч, запраўка, пісталет

Источник материала:  
25.09.2010 — ЧП

22 верасня а палове другой гадзіны ночы на АЗС, што знаходзіцца на вуліцы Першамайская ў Магілёве, зайшоў невядомы малады чалавек. Пад пагрозай пісталета ён запатрабаваў у дзвюх жанчын-аператараў пачку цыгарэт і 50 тысяч рублёў.

Магілёўскі УУС паведаміў, што з дапамогай "трывожнай кнопкі" на АЗС выклікалі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. У выніку аперацыі "Сірэна" праз дзве гадзіны на той жа вуліцы ў некалькіх прыпынках ад абрабаванай запраўкі міліцыя затрымала каля крамы 20-гадовага жыхара Магілёўскага раёна. У яго знайшлі газавы пісталет "Вальтэр" без магазіна і патронаў, а таксама 50 тысяч рублёў. Мужчыну абвінавачваюць у разбоі.

Алена Казлова.

6 чалавек у машыне і адно дрэва

Ля вёскі Хутаранка Гомельскага раёна "Фальк- сваген Гольф-3" не змог абмінуць дрэва, калі на вялікай хуткасці з'ехаў з праезнай часткі ў кювет.

Здарэнне адбылося ў гадзіну ночы. Ахвярамі аварыі сталі маладыя людзі, двум з іх толькі споўнілася 18. Два чалавекі, у тым ліку 37-гадовы кіроўца, загінулі на месцы. Яшчэ чацвёра пасажыраў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, з траўмамі рознай цяжкасці дастаўленыя ў бальніцы Гомеля.

Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, іх супрацоўнікі з рэшткаў машыны вымушаны былі вымаць пацярпелых і загінулых пры дапамозе гідраўлічнай прылады.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←В Беларуси введен запрет на полеты истребителей МиГ-29 до выяснения причин катастрофы, произошедшей накануне в Брестской области.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика