СІнтэрнэт натхніў змагацца з... грашыма

Источник материала:  
24.09.2010 — ЧП

Падлетак з Віцебскага раёна, нагуляўшыся ў віртуальныя гульні, вырашыў "змагацца з ліхам". Ён пайшоў у краму і металічнай палкай ударыў гандляра па галаве. Работніка гандлю з цяжкім раненнем шпіталізавалі. Пасля затрымання хлопец растлумачыў, што пры дапамозе "віртуальнага павуціння" зразумеў, што грошы — гэта ліха, якое трэба знішчыць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Загінулі пасажыры...ў тым ліку і імяніннік

22-гадовы вадзіцель на бацькоўскім аўтамабілі "ГАЗ 3110" не справіўся з кіраваннем і наехаў на асвятляльную мачту. Няшчасце адбылося недзе ў гадзіну ночы ў Мінску на перасячэнні праспекта Пушкіна з вуліцай Прытыцкага. У выніку наезду 25-гадовы і 29-гадовы пасажыры (адзін з іх нарадзіўся ў гэты дзень) загінулі на месцы здарэння, а кіроўца шпіталізаваны. Апошні, як паведамілі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, знаходзіўся нападпітку.

Надзея ДРЫЛА.

←Консул Никарагуа в Нью-Йорке найден с перерезанным горлом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика