Чацвёра беларускіх ваеннаслужачых пацярпелі ў выніку выбуху на адным з палігонаў
17.09.2010
—
ЧП
Самаадвольны выбух выбухованебяспечнага прадмета, што не разарваўся раней, адбыўся 15 верасня на адным з вайсковых палігонаў у час падрыхтоўкі тактычнага поля да правядзення стрэльбаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
У выніку выбуху траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра ваеннаслужачых. Пацярпелым у аператыўным парадку аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца камісіяй Мінабароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры