Скутарыст загінуў пад фурай
Здарэнне адбылося якраз за святлафорам, і пра перавышэнне хуткасці кіроўцамі гаворкі не ідзе, расказала «Звяздзе» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Ленінскага РУУС Таццяна Красій. Увогуле, паводле папярэдніх звестак, ніхто з кіроўцаў правілаў не парушаў: фура рухалася ў левай паласе, бо збіралася выконваць левы паварот, скутарыст рухаўся ў сярэдняй, бо правая паласа была занятая прыпаркаванымі аўтамабілямі. Кіроўца фуры з
АДАІ Ленінскага раёна нагадвае, што аварыі з удзелам матацыклаў і скутараў адбываюцца ледзь не штодзённа. У сувязі з гэтым кіроўцы гэтых транспартных сродкаў павінны быць надзвычай уважлівымі, па магчымасці рухацца ў крайняй правай паласе і не грэбаваць матацыклетнымі шлемамі, а з надыходам халоднага надвор’я перасаджвацца на аўтамабілі ці грамадскі транспарт.
Алена Аўчыннікава, Звязда