Мікрааўтобусы з беларускімі нумарамі трапілі ў жудасную аварыю пад Беластокам - пяцёра загінулі

Источник материала:  
15.09.2010 10:27 — ЧП

Мікрааўтобусы з беларускімі нумарамі трапілі ў жудасную аварыю пад Беластокам - пяцёра загінулі
gazeta.pl

Пяць чалавек, якія ехалі на двух мікрааўтобусах з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, загінулі сёньня ўначы (01:40) у Польшчы ў выніку сутыкнення з фурай на нацыянальнай дарозе № 8 у раёне вёскі Радулі за 30 км ад Беластока, на дарозе Беласток - Варшава.

Яшчэ пяць чалавек былі параненыя, трох з іх даставілі ў шпіталь. Дарога ў гэтым месцы заблакаваная, перадаюць польскія СМІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобусы адзін за адным ехалі з Беластока ў напрамку Варшавы. З сустрэчнай фурай сутыкнуўся спачатку адзін, а потым другі.

Пакуль невядома, ці ўсе ахвяры былі грамадзянамі Беларусі. Фурай кіраваў паляк.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Житель Гродно наказал хозяев авто, припарковавшихся на зеленой зоне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика