Аднагадовае дзіця загінула пад коламі аўтамабіля ў Клецку
14.09.2010 11:06
—
ЧП
Аднагадовае дзіця загінула пад коламі аўтамабіля ў Клецку 13 верасня.
Дзіця знаходзілася на праезнай часткі вуліцы Панкратава, дзе каля 10.45 на яго наехаў аўтамабіль «Форд». Кіроўца легкавой машыны, хутчэй за ўсё, не заўважыў малога. ДАІ высвятляе больш падрабязныя абставіны здарэння.
У сувязі са здарэннем дарожная міліцыя нагадвае,
што ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей без нагляду паблізу дарог, недапушчальна таксама дазваляць дзецям да 14 гадоў катацца па праезжай частцы на ровары.Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА