У Мінску ў ДТЗ загінуў скутэрыст
Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 7 верасня прыкладна ў 22 гадзіны мужчына 1974 года нараджэння на скутэры рухаўся ў па вуліцы Адзінцова з боку вуліцы Якубоўскага ў напрамку вуліцы Лабанка. Насупраць дома № 18/1 ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем «Мерседэс Бенц 220», які рухаўся ў прамым спадарожным кірунку, за рулём якога знаходзілася жанчына 1984 года нараджэння. У выніку ДТЗ вадзіцель скутэра перакуліўся і атрымаў цяжкую
7 верасня ў бальніцы памерла жанчына, якая вечарам 2 верасня была збітая неўстаноўленым аўтамабілем на пешаходным пераходзе на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Філатава.
За мінулыя суткі ў Мінску затрымана 14 вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Дванаццаць вадзіцеляў не мелі права кіравання транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасці прыцягнутыя да адказнасці 93 вадзіцелі.
Таксама прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 150
БелаПАН