У Іванаўскім раёне матацыкліст збіў дзвюх школьніц
У Іванаўскім раёне матацыкліст збіў дзвюх школьніц і пацярпеў сам.
Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, ДТЗ адбылося 26 жніўня ў вёсцы Сычэва.
А дзесятай гадзіне вечараУ
«Устаноўлена, што ў яго няма правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі, матацыкл яму не належыць. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст рухаўся па вуліцы без уключаных фар. У яго ўзята кроў на аналіз, каб устанавіць, ці не быў малады чалавек у момант аварыі ў стане ап’янення», — расказаў старшы інспектар.
Паводле даных ДАІ, з пачатку 2010 года ў Брэсцкай вобласці адбылося 39 ДТЗ з удзелам дзяцей. Адно дзіця загінула, 41 — атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.
БелаПАН