Расійскі бізнэсовец асуджаны на 8 гадоў за педафілію
![]() |
Малюнак адной з ахвяраў педафіла |
Трафімава арыштавалі ў 2007, калі 6 дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў абвінавацілі яго ў сэксуальным гвалце. Пазней у пракуратуру звярнулася яшчэ некалькі дзяцей, і справа супраць расійца стала найбуйнейшым у гісторыі Камбоджы следствам па злачынствах на глебе педафіліі. Між іншым высветлілася, што за сэкс з непаўнагадовымі Трафімаў плаціў 2000 даляраў.
На трох асобных працэсах расіец быў асуджаны агулам на 17 гадоў, але апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да 8. «Зважаючы на раскаянне падсуднага, неабахнанасць у камбаджыйскіх законах і ў святле ягоных прызнанняў, суд лічыць, што ён заслугоўвае мякчэйшага пакарання», — заявіў суддзя.
На мінулым тыдні падчас судовага разбіральніцтва Трафімаў прызнаўся ў ажыццяўленні сэксуальных дзеянняў у дачыненні да 16 дзяўчат і папрасіў у іхпрабачэння.
«Сённяшні прысуд здзіўляе, і сумняюся, што грамадская думка яго ўхваліць», — пракаментаваў вынік разбіральніцтва адвакат ахвяраў.Аляксандр Трафімаў — прэзідэнт кампаніі Koh Pos Investment, якая ў 2006 атрымала дазвол на будаванне ў Камбоджы гатэлевага комплексу класу люкс. Інвестыцыі склалі $300 млн.
wiadomosci.gazeta.pl