У Непале разбіўся самалёт - на борце было 15 пасажыраў
24.08.2010 10:35
—
ЧП
Невялікі самалёт з 15 пасажырамі на борце пацярпеў сёння катастрофу ў Непале, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Бахадура Шрэстха.
Самалёт упаў за 80 км на поўдзень ад сталіцы Непала — Катманду. Палёт праходзіў у складаных метэаўмовах: у момант катастрофы ішоў моцны дождж. Да месца інцыдэнту накіроўваюцца ратавальнікі.
Як паведаміў раней прадстаўнік прыватнай авіякампаніі «Ангі эйр», якой належаў самалёт, сярод пасажыраў былі шэсць іншаземных турыстаў. Самалёт ляцеў у горад Луклу, перавалачны пункт турыстаў і альпіністаў, якія накіроўваюцца ў наваколле Эверэста. Нацыянальнасці турыстаў удакладняюцца.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА