У Віцебску асуджаныя двое мужчын, якія летась зрабілі налёт на банк
19.08.2010 15:59
—
ЧП
У Віцебску асуджаныя двое мужчын, якія ў мінулым годзе абрабавалі банк у пасёлку Капці. У чорных масках яны ўварваліся ў банк, збілі касірку і забралі больш за 20 мільёнаў рублёў.
Адзін са злачынцаў мусіць правесці ў месцах зняволення сем з паловай гадоў, другі - дзесяць, абодва — з канфіскацыяй маёмасці. Цікава, што асуджаныя на момант нападу на банк былі дырэктарамі ўласных фірмаў.
Праваахоўчыя органы ўстанавілі, што гэтыя людзі двума гадамі раней здзейснілі яшчэ адно злачынства. Яны абрабавалі так званага валютчыка, скраўшы ў таго з машыны больш за 50 мільёнаў рублёў.