Чатырохгадовы хлопчык з Асіповіч выпаў з акна разам з маскітнай сеткай і разбіўся

Источник материала:  
17.08.2010 14:01 — ЧП
У Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў 20 гадзін 16 жніўня памёр чатырохгадовы хлопчык, які за дзве гадзіны да таго выпаў з акна кватэры бацькоў, што на пятым паверсе.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, няшчасны выпадак здарыўся на вуліцы Сумчанкі ў райцэнтры. Цяпер вядома, што дзіця неаднаразова залазіла на падаконнік і стаяла каля адчыненага акна з супрацьмаскітнай сеткай, і гэта не выклікала трывогі бацькоў. На гэты раз хлопчык, відаць, моцна абапёрся на сетку і выпаў з ёй з акна. Яго маці ў гэты момант знаходзілася ў гэтым жа пакоі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак з дзіцем здарыўся ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У цэнтральную райбальніцу брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі са свайго дома ў вёсцы Язёры з атручэннем ядахімікатамі быў дастаўлены і шпіталяваны двухгадовы хлопчык. Дома ён выпіў сродак для знішчэння каларадскага жука.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Осиповичах четырехлетний мальчик выпал из окна вместе с противомоскитной сеткой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика