Рэгіён без дахаў і святла

Намеснік начальніка гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гладкі ў інтэрв’ю “РГ” расказаў: дрэвамі былі заваленыя ўчасткі дарог Маладзечна – Вілейка і Мінск – Маладзечна.
Падчас урагану за паўгадзіны – ад 14 да 14.30 – без электрычнасці засталіся 56 вёсак. Да раніцы 9 жніўня энэргазабеспячэнне ў 50 вёсках было наладжанае. На ліквідацыі наступстваў стыхіі працавалі выратавальнікі, работнікі камунальных службаў, электрычных сетак і лясгаса.
ВІЛЕЙКА. У Вілейскім раёне ураган сарваў дах прыватнага дома ў вёсцы Бутрымава Любанскага сельсавета. Гаспадара дома выратавальнікам прыйшлося даставаць з гарышча.
Па словах намесніка начальніка Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоля Стрэжа, калі пачаўся моцны вецер, мужчына палез закрываць дзверы на гарышча. Стыхія сарвала дах дома, гаспадара ўдарыла бэлькай. Выратавальнікі спусцілі пацярпелага на зямлю.
ВАЛОЖЫН. 25 вёсак з-за ўрагану засталіся без электрычнасці ў нядзелю, 8 жніўня. Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алега Скадорвы, на раніцу панядзелка электрычнае святло аднавілі ў 20 вёсках.
Для аднаўлення дахаў сельскагаспадарчых пабудоў, якія сарвала стыхія, спатрэбіцца 2 400 лістоў шыферу. Моцным ветрам знесла дахі з 22 пабудоў сельгаскааператываў. Людзі не пацярпелі.
Паваленымі дрэвамі ў нядзелю была заваленая дарога Пяршаі–Івянец.
МЯДЗЕЛЬ. Лівень, ураганны вецер, які прайшлі ў раёне каля гадзіны дня ў нядзелю, нанёс шкоду найперш прыватнаму сектару. Па словах Андрэя Каркоцкага, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, без электрычнасці засталіся 24 населеныя пункты.
Пацярпелі дахі дамоў, вокны, прыватны транспарт. Істотна пацярпеў Нарачанскі парк. Леснікі падлічваюць страты.
У школах і дзіцячых садках вецер павыбіваў вокны.
СМАРГОНЬ. АШМЯНЫ. АСТРАВЕЦ. У Гродзенскай вобласці стыхія прынесла пашкоджанні дзесяці раёнам, паведаміў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Вадзім Хаценка. Але сярод раёнаў, якія пацярпелі ад урагану, Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага няма.
Для дзяцей у Вілейцы пабольшала забаў.
Вілейка.
Вілейка.
Вілейка.
А пасля ліўня-разбуральніка над "Зенітам" з'явілася нявінная вясёлка.
Прадпрымальныя маладзечанцы зноўдуць выйсце з любой сітуацыі. Нехта спыняўся, нехта аб'язджаў па тратуары, а нехта спрабаваў уціснуцца. Вуліца Лібава-Роменская.
Каб перайсці перакрыжаванне каля чыгуначнага вакзала, трэба было добра замачыць ногі.
Пешаходны пераход каля аўтавакзала. Маладзечна.
Сяргей ЗЯНЬКО. Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ (Маладзечна), Святланы ГОЛЯС (Вілейка).