Па цэнтры Гродна сёння раніцай бегаў белы конь
09.08.2010 12:24
—
ЧП
Сёння раніцай па вуліцы Горкага ў Гродне бегаў белы конь. Жывёліна была вельмі напалоханая і хаатычна перамяшчалася па праезнай частцы.
![]() |
Кіроўца аўтамабіля Opel, убачыўшы незвычайную карціну на дарозе, спыніўся. Конь, прабягаючы міма, паслізнуўся і ўпаў на аўто. Пасля гэтага аўтамабіль не змог працягнуць рух. Мяркуючы па ўсім, конь уцёк з цырка.
Падзяліцца навіной: